Home

Advertisement

Customize

One shot. Fermez votre porte

Aug. 17th, 2009 | 08:14 pm
location: Менск
саўндтрэк: Coldplay - See You Soon

209.45 КБ

Link | Leave a comment {5} | Add to Memories | Tell a Friend

Менск агністы

May. 26th, 2009 | 12:29 am
location: Miensk
саўндтрэк: CAT POWER - THE GREATEST



Сёння гулялі з Лёхам і я крыху вырашыла пафотаць Менск "каб было". Папсовенька і нават магу сказаць, што мне крыху сорамна. Ну, затое амаль без фаташопу. Менск такі нешта агністы стаў.

+++ шмат )

Link | Leave a comment {12} | Add to Memories | Tell a Friend

Менск раз-два-тры.

Feb. 18th, 2009 | 11:26 pm
location: Менск



Нягледзячы на тое, што заснежыла і марозіць, настрой у мяне зусім вясновы і хачу сукенку.
Сёння была ў амерыканскім інфармацыйным цэнтры, што месціцца ў верхнім горадзе. Не пабачыла і не пачула нічога цікавага. Адзінае - там крыху ёсьць літаратуры і альбомаў па мастацтве. Старыя выданні даволі неблагія і змястоўныя. Спадабалася таміна пра музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

Тоха прыехала са штатаў. Расказвае цікавыя байкі пра гэтую краіну. Відаць, трэба яе наведаць, але штосьці мне падаецца, што штаты - гэта зусім не маё. Я надзіва прывязаная да Еўропы.

+++ )

Link | Leave a comment {12} | Add to Memories | Tell a Friend

Старое новае жыцьцё

Jan. 13th, 2009 | 03:05 pm
location: Miensk
саўндтрэк: Architecture in Helsinki - Like A Call

1. У [info]dvarf вось тут можна паглядзець каляровыя карцінкі новай цацкі ад Nokia, якая не перастае рабіць харошыя рэчы.

2. Для атрымання аднаго заліка сёньня прыйшлося расказаць фаташоп напамяць. У літаральным сэнсе. Цяпер я магу не толькі працаваць у Adobe Photoshop, але і расказваць яго. Ну вось як верш. І цяпер Фаташоп, можна сказаць, заўжды са мной і нам нясумна. Засумую - раскажу, відаць, каму-небудзь.

3. А лыжы - гэта харашооооо. Адно што вывіхнула левую нагу і цяпер вельмі дзіўна выглядае тое, як я хаджу ці катаюся.

4. Ну і, як заўсёды, пару здымкаў. На гэты раз нічога арыгінальнага. Але я заўсёды марыла зрабіць такі здымак кубка, п'ючы капучыну) Але я п'ю каву вельмі рэдка. Можа, раз на паўгады. Таму пацярпіце )



+1 )

Link | Leave a comment {9} | Add to Memories | Tell a Friend

And Winter Camе

Dec. 22nd, 2008 | 06:29 pm
саўндтрэк: J-Морс - Айсберги



Праспала універ. Пазваніў аднагрупнік. Спытаўся, чаму не прыйшла на залік. Апранулася. Пабегла. Злавіла выкладчыка, атрымала залік. Аказалася ўсё надзіва хутка. Справаў ва ўніверы больш не аказалася. Дадому ехаць ня вельмі хацелася адразу. Паднялася на 8 паверх, дастала камеру, пачала здымаць і любавалася горадам. Прагулялася па калідоры. За прыадчыненымі дзвярыма мастакі здавалі залік - стаялі за мальбертамі, малявалі вазу, яблык і куб. У іх было спакойна і грала музыка...
Доўга думала пра тое, чаму паступала на сваю спецыяльнасць, а не на мастака. Так і не прыдумала, чаму.



+++ )

P.S.: У мяне маленькая радасць - [info]dvarf вярнуўся ў жж )

Link | Leave a comment {4} | Add to Memories | Tell a Friend

Muse

Dec. 21st, 2008 | 12:15 am
location: Miensk
саўндтрэк: Muse - Unintended



Як заўсёды, маім любімым будынкам у Менску застаецца будынак тэатра оперы і балета. Рамонт хутка скончыцца. А парк вакол тэатра ўмела захоўвае нашыя старыя сакрэты.
На 2-х алеях у парку ўжо ўсталявалі муз. Музу оперы і муз балета. Іх рабілі розныя скульптары. Муза оперы - цудоўная здань і ёй можна зазірнуць пад спадніцу. А муз балета я вам не пакажу. Арыгінальнасцю не адрозніваюцца ад тых кампазіцый, што стаяць на былым праспекце Машэрава.

+1 )

Link | Leave a comment {12} | Add to Memories | Tell a Friend

Fantastic street

Dec. 20th, 2008 | 09:12 pm
location: Miensk, Kisialova-street



Часам увечары, калі выходзіш на вуліцу, узнікае адчуваньне, што гэта ўсё вялізныя казачныя дэкарацыі для тэлеспектакля Калыханкі часоў 90-х.

+1 )

Link | Leave a comment {21} | Add to Memories | Tell a Friend

Перадкаляднае

Dec. 11th, 2008 | 06:46 pm

132.82 КБ

Ішла па справах і выпадкова зайшла не ў тую арку. Там пабачыла адну з маленькіх ціхіх менскіх таямніц і там прыйшоў адказ на пытаньне, на якое доўга не магла сабе адказаць. Гэта як знак зверху, што ня варта нічога баяцца ня варта адступаць ад таго, чаго даўно хацела, але лічыла немагчымым.

Сёння паспрабавала выбрацца са свайго кокану думак і прыглядацца да горада. Аказваецца, я столькі ўсяго не заўважала раней. І самае галоўнае пытаньне - чаму?

А ў вас бывае такое, што ваз выпадкова заносіць не туды, куды вы кіраваліся, і новае месца дае адказы на вашыя пытанні?

Link | Leave a comment {14} | Add to Memories | Tell a Friend

d'Olivo

Dec. 10th, 2008 | 01:29 am



І чаму я не была ў d'Olivo раней? Больш за ўсё падабаюцца шпалеры. Такія, м... Карычневыя, рэтра. Я б такія паклеіла ў залі. І навешала б чорна-белых картак, да.
І калоны ў гарошкі - смела і графічна.
На фота - Лёха.

Побач за столікам сядзелі 3 асобы: аўстраліец(размаўляў па-ангельску), прыгожая моцна нафарбаваная дзяўчына (размаўляла па-расейску), тоўстая і агіднаватая дзяўчына-перакладчыца, нанятая, відаць, аўстралійцам для таго, каб праз яе размаўляць з новай дзяўчынай. Кантраст не перадаць. Але ўсім тром асобам было цікава.

Link | Leave a comment {11} | Add to Memories | Tell a Friend

¡Habana, Cuba!

Nov. 9th, 2008 | 10:26 pm
саўндтрэк: Mattafix ZOLA - Memories Of Soweto

Крыху фантазіі пра сонечную Кубу - атрымаем..



zoom, +1 )

Link | Leave a comment {12} | Add to Memories | Tell a Friend

New York I Love You...

Oct. 22nd, 2008 | 11:58 pm
саўндтрэк: Lcd Soundsystem - New York I Love You But You`re Bringing Me Down

Вечарамі глядзім амерыканскі серыял "Gossip Girl" ("Пляткарка").
П'ем гарачы шакалад, седзячы на лаве ў парку і глядзім, як аблятае лісьце.
Дзякуючы last.fm знайшла шмат indie-pop пад настрой. Аказваецца, у сьвеце столькі-столькі музычных гуртоў, якія граюць тое, што нам падабаецца )
Я адчуваю, што я ня тут, не ў Беларусі. І хто прыдумаў межы?

Ва ўніверы прыйшлося удзельнічаць у арганізацыі Дэльфійскіх гульняў. З усіх дэлегацый больш за ўсё спадабаліся кыргызскія дзеткі. Такія мілыя і прыгожыя, як лялькі.
-Девочка, как твоя фамилия?
-Тё...
-Назови, пожалуйста, свою фамилию и имя...
-Тё... Тё Света.

І яшчэ. З нядаўняга часу мяне можна бачыць ў спадніцы і на абцасах... Ставім эксперымент.

Глядзець )

Link | Leave a comment {18} | Add to Memories | Tell a Friend

Восень у карцінках

Oct. 15th, 2008 | 10:42 pm
саўндтрэк: Вайцюшкевіч - Лазенкі

Замест таго, каб пайсьці на пары, зладзілі з Тохай маленькую фотасэсію.
Усё яшчэ хварэю, але дома сядзець яшчэ цяжэй. На сьвежым паветры адчуваю сябе нашмат лягчэй, чым дома ў дубаку, дзе зусім ня топяць "и не планируется", як паведамілі ў ЖЭС'е.



+++ )

Link | Leave a comment {49} | Add to Memories | Tell a Friend

Усё лепшае для Менску

Oct. 14th, 2008 | 10:57 pm
саўндтрэк: WZ-Orkiestra - Бродвей

Нашыя умераныя шыроты аб'ядноўваюць мокрыя стрыты і мы скурай адчуваем гэтае "упс, трэба пачынаць думаць пра Каляды..."

І тады, калі ў Варшаўскія Лазенкі спусьціўся шапэнаўскі Рай, на нас з неба спусьціліся самалёты з фудбольнымі фанатамі.

Які Менск я люблю? Больш за ўсё я люблю такі, як сёньня. Стары Менск, жоўтае лісьце пад нагамі, гарачыя смачныя напоі, людзей за тваім столікам, якіх ты вельмі любіш і заўсёды рады іх бачыць... Вось вы сядзіце і слухаеце Вайцюшкевіча, які сёньня, як заўсёды, сьпявае лепей за Бога. І гэта ўжо ня Менск, гэта такі ідэальны еўрапейскі горад з ідэальнай восеньскай гарадской кавярняй, з музыкай і чароўным голасам, які запаўняе ўсё паветра. Прыглушанае жоўтае вечаровае сьвятло. Зямля з-пад ног... Гэта адзін з такіх вечароў, які вызначае твой настрой на шмат месяцаў наперад.

+карцінка )

Link | Leave a comment {12} | Add to Memories | Tell a Friend

Salut!

Oct. 9th, 2008 | 06:42 pm
саўндтрэк: Joe Dassin - Salut



Ідзем з сястрой за ручку. Усе думаюць, што я яе маці.
Мне падабаецца, як на гэта рэагуюць маладыя мужчыны (менавіта самыя прыгожыя мужчыны, статныя, бачна, што паспяховыя). Ім падабаецца.
Неаднаразова заўважала, як млеюць мужчыны ад такіх дзяўчын. Часам адзінокай дзяўчыне з дзіцём, старэйшым за два, прасьцей знайсьці сабе мужчыну, чым дзяўчыне пакуль без дзяцей.

Цікава, што на гэты конт скажуць мужчыны...

+++ )

Link | Leave a comment {25} | Add to Memories | Tell a Friend

RED-2

Jun. 28th, 2008 | 12:41 pm
настрой: crazy crazy
саўндтрэк: Mattafix ZOLA-Memories of Soweto



Ну МТС-у рэспект і уважуха ) Дэльфін, Б'янка, Бумбокс - да... Але Mattafix!!! Вось ужо як паўтары гады ў плэеры )
А новы альбом.... Толькі сікаць кіпенем ад яго ))) Гэта людзі, якія не адпрацоўваюць, а атрымліваюць рэальны кайф ад таго, што робяць. Гэта было відавочна. Ну, і негрыцянка, вядома, у мільярды разоў круцей за Б'янку. І яны яшчэ так рэальна пазіравалі ва ўсе камэры, усьміхаліся і корчылі рожыцы. І ў маю таксама )
Каго там не было - глядзіце фоткі і яшчэ канцэрт 4 ліпеня па TV у запісе )

+++шмат!+++ )

Link | Leave a comment {22} | Add to Memories | Tell a Friend

I LOVE THIS GAME

Jun. 22nd, 2008 | 11:02 pm
настрой: play!
саўндтрэк: MC Solaar - La la la, la



Чэмпіянат па стрытболе. Менск, 22 чэрвеня.
Арганізацыя на ўзроўні. Нават музыку прыцягнулі. Францускі рэпак і ўсё такое. Было вельмі арганічна )
Асабліва было прыемна, што мае любімыя хлопчыкі вырваліся ў наступную частку спаборніцтваў. Працяг будзе.
Каманда "Хмарка" руліць )

+++ )

Link | Leave a comment {4} | Add to Memories | Tell a Friend

дэнс-дэнс-дэнс

May. 14th, 2008 | 01:58 pm
саўндтрэк: беларуская полька



Чарговая фотагісторыя. "Першамай". Парк Горкага, Менск,12.00
А ўсё гэта насамрэч мне неверагодна блізка. 9 год займалася танцамі ў "Равесніку". 9 год запар на кожнае сьвята ў нас, малых, былі канцэрты.
І гэта яшчэ шэнціла, калі ня дождж, ці калі ня так халодна. Але.. Усе гэтыя швэдрыкі пад кашулькамі, калготкі замест гольфікаў...
Я таньчыла добра. Шмат дзе была салісткай, а таму і нагрузка ўдвая болей. Зараз сьвяты здрабнелі. А раней - рэпетыцыі па 5 гадзінаў на дзень, асабліва па выходных. Але ня памятаю, каб рукі-ногі балелі.

(Гэта ўсё ў адказ на харэаграфічны допіс Калянскага, відаць )))

+++ далей-цікавей )

Link | Leave a comment {5} | Add to Memories | Tell a Friend

кватэрнае пытаньне

May. 12th, 2008 | 12:18 am
настрой: ???
саўндтрэк: coldplay - don't panic



+++прыём-прыём+++
На гэты раз - Менск і Беларусь. Прыгожыя. Ранішнія. Так-так, менавіта раніца. Узыход сонца над Заводскім раёнам (не-не, я там не жыву))), а таксама над дарогай на Бабруйск.

Ах, да. Пытаньне да ўсіх. Ніколі раней не сутыкалася з кватэрным пытаньнем, але вось тут яно актуалізавалася, бо аддзяляцца ад бацькоў калісьці трэба. Як людзі звычайна шукаюць кватэры, каб іх здымаць? Якія зараз кошты? Падзяліцеся, пліз, вопытам.

+++ )

Link | Leave a comment {4} | Add to Memories | Tell a Friend

1984

Mar. 6th, 2008 | 12:34 pm
настрой: artistic artistic
саўндтрэк: Band A - Рэвалюцыя

Менск. А ў яго-такі нічога фігурка, сілуэт... Фотагенічны )
Менск у стылі 1984 )

Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend

Graffiti

Mar. 4th, 2008 | 02:27 am
саўндтрэк: Open Space - Wake Up

Феномен "Графіці" і яго уплыў на беларускую моладзь яшчэ доўга будзе абмяркоўвацца, паверце. Ежа псуецца, афіцыянткі як заўсёды дурэюць і ня ўмеюць хутка працаваць... Хаця...Ці ўмеюць павольна - гэта таксама пад сумневам. З кожным разам цяжка ўявіць, што ежа можа быць яшчэ горшай...Гэтае месца ўсё яшчэ існуе насуперак усяму. Ратуе музыка. Ратуе КУЛЬТ.

Graffiti Club ++ )

Link | Leave a comment {8} | Add to Memories | Tell a Friend

Advertisement

Customize