| palasatka ( @ 2009-06-13 21:21:00 |
| Entry tags: | фота |
ilovezavod.ru

У горадзе Пскове на творчай пляцоўцы "Завод" зараз адбываецца выстава фотаздымкаў Менска. Аўтары - я і Крысціна Іолаб.
Нажаль, я не змагла папрысутнічаць на адкрыцці ды і ўвогуле ў Пскове ніколі не была, але ўжо ёсць нагода з'ездзіць.
Гэта мая першая сапраўды сур'ёзная выстава. Была арганізаваная Кірылам Нікіфаравым - заснавальнікам "Завода" і проста харошым чалавекам.
Падазраю, што гэта ня першая выстава маіх фота Пскове - маем надзею на больш працяглы праект.
Да гэтага на "Заводзе" выстаўляліся фотаздымкі яшчэ аднаго беларуса -
drummmer .
Пра "Завод" можна пачытаць на афіцыйным сайце, сачыць за фоткамі на flickr, а таксама чытаць навіны ў twitter.
З выставы пакуль што маю некалькі фота. 