| palasatka ( @ 2009-06-12 22:27:00 |
| Current location: | Bremen-Minsk |
| Entry tags: | фота |
Bremen
Нямеччына зараз не выклікае такога культурнага шоку, як год назад, калі я першы раз туды патрапіла. Цяпер Нямеччына - ледзьве не асноўны для мяне пункт прызначэння - вельмі шмат з ёй звязана і ўсё вядзе туды, хоць я ніколі не магла падумаць, што гэтая краіна можа стаць для мяне блізкай.
У панядзелак я вярнулася з Брэмена - горада-казкі. У гэты раз экспірыенс быў своеасаблівы - я жыла ў сям'і, у казачным доме з садам, у якім жыве марская свінка Ота. Ох, як прыемна было зранку расплюшчваць вочы, выходзіць на гаўбец, глядзець на дахі суседніх дамоў з чырвонай дахоўкі, спускацца ўніз, піць гарбату, есці суніцы...
Вы не паверыце. У нямецкім студэнцкім клюбе LILA EULE са мной пазнаёміўся хлопец, які аказаўся трактарыстам, які водзіць трактар "Беларус" . Я нават не здзівілася )
Што да фота, то мне ўсё болей падабаецца здымаць не архітэктуру, а людзей на вуліцах. Натуральныя, жывыя сітуацыі. Наступны пост, хутчэй, будзе прысвечаны дзецям на вуліцах - цудоўныя і непасрэдныя, паводзяць сябе па-рознаму, пабачыўшы камеру, але не сыходзяць і не закрываюць твар.
А пакуль што - мая любімая тэма. Ровар- сябра чалавека.

