Огоньки
May. 13th, 2009 | 12:28 am

Завяла сабе palasatka.com і blog.palasatka.com і, магчыма, хутка там нешта будзе. Эх, вось бы я магла размаўляць толькі фотаздымкамі.
Хутка скончыцца мой месяц практыкі ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, для якога цяпер малюю сайт. Я вельмі рада, што ў музеі вырашылі пайсці па шляху мінімалізму, але крыху ня рада, што даволі шмат узялі ад сайту аднаго з вядомых еўрапейскіх музеяў, ня буду пакуль казаць якога. Хто здагадаецца - малайцом. Зрэшты - лепей капіраваць лепшыя прыклады, чым рабіць так, як большасьць беларускіх сайтаў. Музей бы мог запраста пайсці па шляху "болей золата і шыку", але не пайшлі, хапіла розуму, што ўжо прыемна.
А я тым часам атрымала мультышэнген. У сэнсе, нарэшце можна не хвалявацца, што хутка можа скончыцца пашпарт ці што яшчэ. З гэтай нагоды звяртаюся да вас, падкажыце сайты танных еўрапейскіх авіякампаній. Упэўненая, такія ёсць. Хочацца пабачыць як мага болей Еўропы. Да таго ж, я вельмі люблю лётаць самалётамі.
Link | Leave a comment {13} | Add to Memories | Tell a Friend
Мюнстэр і Дортмунд. Нямеччына.
May. 13th, 2009 | 12:46 am
Мюнстэр - гэта месца, куды мне пастаянна хочацца вярнуцца.
